Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арты́кль, ‑я, м.

Часціца, якая дадаецца ў некаторых мовах да назоўніка для адрознення яго роду, пэўнасці і няпэўнасці.

[Ад лац. articulus — член, частка, раздзел.]

арты́кул, ‑а, м.

1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. Газетны, публіцыстычны артыкул.

2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. Артыкулы дысцыплінарнага статута.

3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў. Расходны артыкул.

4. Разрад, від чаго‑н. Важны артыкул экспарту.

5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны.

[Ад лац. articulus — частка, раздзел.]

•••

Перадавы артыкул — рэдакцыйны артыкул, змешчаны на першым месцы ў газеце, часопісе, у якім асвятляюцца найважнейшыя надзённыя пытанні.

артыкулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да артыкуляваць.

артыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Утвараць артыкуляцыю.

артыкуляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да артыкуляцыі.

артыкуля́цыя, ‑і, ж.

1. Работа органаў мовы, якая неабходна для вымаўлення пэўнага гука, а таксама становішча органаў мовы пры вымаўленні таго або іншага гука. Артыкуляцыя губ. Артыкуляцыя гука.

2. Спосаб выканання паслядоўнага рада гукаў пры спевах і ігры на музычных інструментах.

[Ад лац. articulatio.]

артылеры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да артылерыі. Артылерыйскія снарады. Артылерыйскі агонь. Артылерыйскія заводы. Артылерыйскі салют. Артылерыйскі палігон.

•••

Артылерыйская падрыхтоўка гл. падрыхтоўка.

артылеры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вайсковец, які служыць у артылерыі.

артыле́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.

2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.

3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.

[Фр. artillerie.]

арты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі.

2. перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрства ў якой‑н. галіне, таленавіта робіць што‑н. Артыст сваёй справы.

[Фр. artiste.]