Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арг...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «арганізацыйны», напрыклад: аргкамітэт, аргбюро, аргпытанне, аргсакратар.

аргаддзе́л, ‑а, м.

Арганізацыйны аддзел.

аргама́к, ‑а, м.

Старадаўняя назва ўсходніх пародзістых верхавых коней.

арганапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Спец. Штучнае стварэнне хірургічнымі метадамі органаў пры іх прыроджанай адсутнасці, пашкоджанні або страце.

арганатэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арганатэрапіі.

арганатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне лекамі, прыгатаванымі з органаў і тканак жывёл.

[Ад грэч. organon — орган і therapeia — лячэнне.]

аргана́ўты, ‑аў; адз. арганаўт, ‑а, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі героі, якія плавалі ў Калхіду па залатое руно.

[Грэч. Argonáutai ад Argō — назва карабля і náutes — мараплавец.]

арганізава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю, арганізаванасцю і меў вялікі вопыт класавай барацьбы. Праграма КПСС.

арганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад арганізаваць.

2. у знач. прым. Падпарадкаваны пэўнаму плану, парадку, упарадкаваны. Партызанскі рух меў арганізаваны характар. Арганізаванае змаганне.

3. у знач. прым. Аб’яднаны, згуртаваны для якой‑н. мэты, які ўваходзіць у склад якога‑н. аб’яднання, арганізацыі. [Сцёпка:] — Я ўжо думаю паступіць у камсамол, каб быць арганізаваным і весці барацьбу з буржуазіяй за наша сялянскае жыццё. Колас.

4. у знач. прым. Які вызначаецца сабранасцю, самадысцыплінай, уменнем дзейнічаць дакладна і планамерна.

арганізава́цца, ‑злуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца (пра які‑н. грамадскі орган, установу, аб’яднанне і пад.).

2. Аб’яднацца, згуртавацца для якой‑н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.