Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аршы́н, ‑а, м.

1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Лінейка такой даўжыні. Складаны аршын.

•••

Аршын з шапкай — малы, невысокі ростам.

Бачыць на тры аршыны пад зямлёю гл. бачыць.

Мераць на свой аршын гл. мераць.

Мераць на стары аршын гл. мераць.

Мераць усіх (усё) на адзін аршын гл. мераць.

Як (быццам) аршын праглынуў гл. праглынуць.

[Цюрк.]

аршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Памерам у адзін аршын. Аршынныя дровы. Аршынныя літары.