Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ара́б,

гл. арабы.

арабе́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Складаны арнамент фантастычнага характару з геаметрычных фігур і стылізаваных лісцяў, кветак і пад. — першаначаткова ў помніках арабскага мастацтва. Чырвонымі арабескамі Лісце лес ураніў. Караткевіч.

2. Невялікі музычны твор.

[Іт. arabesco.]

арабе́скавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арабесак, мае форму арабесак (у 1 знач.). Арнамент з арабескавых фігур.

арабі́зм, ‑а, м.

Слова або выраз, запазычаныя з арабскай мовы.

арабі́на, ‑ы, ж.

Тое, што і рабіна. За парканам спелі яблыкі і арабіны. Чорны.

арабі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арабіны.

•••

Арабінавая (рабінавая) ноч гл. ноч.

арабі́ннік, ‑у, м., зб.

Тое, што і рабіннік.

арабі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па арабскай мове, арабскай культуры.

арабі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць дысцыплін, якія вывучаюць мову, пісьменнасць, культуру і гісторыю арабаў.

ара́бка,

гл. арабы.