арты́кул, ‑а,
1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце.
2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах.
3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў.
4. Разрад, від чаго‑н.
5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў.
[Ад лац. articulus — частка, раздзел.]
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)