Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высква́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскварваць — выскварыць.

высква́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выскварыцца.

2. Зал. да выскварваць.

высква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскварыць.

вы́скваркі, ‑рак; адз. выскварка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Выскваранае сала.

вы́скварыцца, ‑рыцца; зак.

Вылучыць тлушч награваннем на агні (пра сала).

вы́скварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Смажаннем вылучыць тлушч з сала.

вы́склюдаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высклюдаваць.

вы́склюдаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Склюдам выраўняць, абчасаць няроўнасці бервяна, дошкі і пад. Зруб яму, як звон, вычасалі і высклюдавалі. Вітка.

выско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскачыць.

вы́скрабак, ‑бка, м.

Разм. Маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста; паскрэбак. // перан. Найменшае, апошняе дзіця ў сям’і.