вы́сініць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Афарбаваць у сіні колер; запэцкаць чым‑н. сінім. / у паэт. ужыв. Вясновы дзень Нябёсы высініў. Ляпёшкін.
высі́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высініцца.
2. Зал. да высіньваць.
высі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высініць.
вы́сіцца, ‑сіцца; незак.
Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.
вы́скакаць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.
Разм. Праскакаць пэўны час.
выска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выскачыць.
вы́скал, ‑у, м.
Прыадкрыты рот з вышчаранымі зубамі; аскал. Воўчы выскал зубоў.
вы́скалены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выскаліць.
вы́скаліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Паказаць зубы, вышчарыцца. Сабачаня ўтаропілася на.. [дзяцей] і выскалілася. Якімовіч.
2. перан. Неадабр. Засмяяцца.
вы́скаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Прыадкрыўшы рот, паказаць, вышчарыць зубы; аскаліць. Князь — злажыўся і — бах-бах! Звер на лапы прысядае, Зубы выскаліў і — шах! Колас. Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні. Лынькоў.