Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Дагаджаць, прыслужваць. — Надзенецца барыняю, бывала, дый сядзіць, а ты ёй выслугоўвай. Скрыган.

вы́служаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выслужыць (у 2 знач.).

выслу́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслужваць — выслужыць, выслужвацца — выслужыцца.

выслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выслужыцца.

2. Зал. да выслужваць.

выслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выслужыць.

вы́служыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. [Ананнеў:] — Гэтыя людзі зусім шчыра, не з жадання выслужыцца, а імкнучыся дапамагчы будоўлі, далі некалькі сот тэхнічных прапаноў. Галавач. Хоць дакументы ў падпальшчыкаў і былі спраўныя, але ўсякае магло здарыцца. Паліцаі ж, як сабакі, унюхваюць, каб выслужыцца. Новікаў.

вы́служыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. Прабыць на службе пэўны тэрмін; праслужыць. Выслужыць у арміі дзесяць год.

2. што. Атрымаць за службу; заслужыць. Выслужыць персанальную пенсію. Выслужыць узнагароду.

вы́слуханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выслухаць.

вы́слухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Уважліва паслухаць, успрыняць сказанае. Выслухаць скаргу. Выслухаць параду. □ Спаважна выслухала настаўніца шчырыя словы. Мурашка.

2. Слухаючы, вызначыць стан некаторых унутраных органаў. Выслухаць работу сэрца. □ Урач выслухаў хворую і нахмурыўся. Шамякін.

выслу́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслухваць — выслухаць.