вы́ключаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выключыць.
2. у знач. наз. вы́ключаны, ‑ага, м. Той, каго выключылі адкуль‑н.
выключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выключыцца.
2. Зал. да выключаць (у 1 знач.).
выключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да выключыць.
2. Не дапускаць магчымасці чаго‑н.
выклю́чна,
1. Прысл. да выключны (у 2 знач.).
2. у знач. вылучальна-абмежавальнай часціцы. Толькі. Людзей паважалі выключна за іх баявыя якасці. Брыль.
выклю́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць выключнага, незвычайнасць. Выключнасць выпадку.
2. Наяўнасць лепшых якасцей у каго‑н. у параўнанні з іншымі; перавага над кім‑н.
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч. Шамякін. // Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу. Гурскі.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
вы́ключыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Перастаць удзельнічаць у чым‑н. Выключыцца з жыцця калектыву. Выключыцца з гульні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць адключыўшыся. Святло выключылася. Матор выключыўся.
вы́ключыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Вывесці са складу чаго‑н. Выключыць з брыгады. □ [Старшыня] дамогся, што чатырох гультаёў выключылі з калгаса. Шамякін. // Выкрасліць, апусціць. Выключыць са спісаў.
2. Спыніць дзеянне чаго‑н. шляхам адключэння ці выключэння. Выключыць радыёпрыёмнік, матор. □ [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.
выключэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, каго адкуль‑н. выключылі. Парфен і кошыка ніякага не ўзяў: хай людзі не думаюць, што ў грыбы буднім днём выключэнец пайшоў, хай думаюць, што ў лясніцтве інтэрас мае. Лобан.
выключэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выключаць — выключыць.
2. Адступленне, адхіленне ад агульнага правіла; рэдкі выпадак. Як выключэнне. □ Гэты прынцып не дапускае ні выключэнняў, ні абмежаванняў. Радкевіч.