Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́садзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

1. Даць магчымасць, дапамагчы сысці або прымусіць выйсці (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіць пасажыраў. Высадзіць дэсант.

2. Перасадзіць расліны з парніка ў глебу. Высадзіць расаду.

3. Абсадзіць што‑н. па краях раслінамі. Высадзіць дарогу дрэвамі.

4. Разм. Выбіць моцным штуршком. Высадзіць дзверы. Высадзіць шыбу.

5. Разм. Высунуць што‑н. знутры. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзіў галаву з кабіны. Чорны.

вы́садка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. высадзіць (у 1, 2 знач.).

вы́садкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для высадкі (пра расліны).

вы́садкі, ‑дак; адз. высадак, ‑дка, м.

Леташнія коранеклубняплоды некаторых сельскагаспадарчых раслін, пасаджаныя на насенне; насеннікі. Высадкі капусты, буракоў.

высака...

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «высока...», калі націск у другой частцы слова падае яа першы склад, напрыклад: высакаякасны, высакаствольны, высакагорны, высакародны.

высакава́та,

1. Прысл. да высакаваты.

2. у знач. вык. Даволі высока. Сонца было ўжо высакавата.

высакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху вышэйшы, чым трэба. Высакаваты падмурак. Высакаватая столь.

2. Даволі высокі. Жыта было ўжо высакаватае і сіняе, як возера. Якімовіч.

высакаво́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і высакавольтны.

высакаво́льтнік, ‑а, м.

Спецыяліст па токах высокага напружання, па высакавольтнаму абсталяванню.

высакаво́льтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перадачы тону высокага напружання. Высакавольтная лінія.