Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́рыць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Выкапаць пераважна лычам паглыбленне, выемку, нару.

вырэ́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вырэзваць — выразаць (у 1, 2, 4–6 знач.).

вырэ́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выразацца.

2. Зал. да вырэзваць.

вырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выразаць.

вы́садак,

гл. высадкі.

вы́саджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высадзіць.

выса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высаджваць — высадзіць.

выса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высадзіцца.

2. Зал. да высаджваць.

выса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высадзіць.

вы́садзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Сысці на зямлю (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіцца з карабля на бераг. Пасажыры высадзіліся з аўтобуса.