Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́рубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Здабыць руду, вугаль.

вы́рубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырубіць.

2. Месца, дзе высеклі лес; выруб, высечка.

вы́рублены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вырубіць.

вы́рудзець, ‑дзею, ‑дзееш, ‑дзее; зак.

Стаць рудым. Будан стаяў на тым жа месцы. Лісце на ім вырудзела, выпетрала на сонцы. Місько.

вы́руліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Вывесці самалёт, машыну куды‑н. па зямлі. Самалёт выруліў на ўзлётную паласу. Шафёр выруліў машыну на сярэдзіну вуліцы.

выру́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырульваць — выруліць.

выру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выруліць.

вы́ручаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выручыць.

выруча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выручаць.

выруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выручыць.