культыва́цыя, ‑і, ж.
Апрацоўка глебы культыватарам.
ку́ля, ‑і, ж.
1. Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў. Бранябойная куля. Трасіруючая куля. □ І нада мной і над табой Гула шрапнель, свісталі кулі. Астрэйка. // Уст. Зямны шар. Зямная куля.
2. у знач. прысл. ку́ляй. Імкліва, хутка (вылеціць, скаціцца і пад.).
•••
Заліваць кулі гл. заліваць.
Пусціць (сабе) кулю ў лоб гл. пусціць.
кулябя́ка, ‑і, ДМ ‑бяцы, ж.
Прадаўгаваты вялікі пірог, начынены рыбай, мясам і пад.
кулявы́ 1, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да кулі. Кулявая стральба. // Утвораны куляй. Кулявое раненне.
кулявы́ 2, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да куля 1. Кулявая салома.
кулямёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Аўтаматычнай скарастрэльная зброя для стральбы кулямі. Станковы кулямёт. Ручны кулямёт.
кулямётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кулямёта. Кулямётная чарга. Кулямётны разлік. // Узброены кулямётам (кулямётаў), прызначаны для кулямёта (кулямётаў). Кулямётная рота. Кулямётнае гняздо. Кулямётная тачанка.
•••
Кулямётная істужка гл. істужка.
кулямётчык, ‑а, м.
Стралок з кулямёта. Ідуць кулямётчыкі, і па бруку ляскочуць жалезныя колы «максімаў». Галавач.
куля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. куляць і куляцца.
куля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Пераварочвацца цераз галаву; перакульвацца. То адзін, то другі з хлапцоў бліскаючы пяткамі, куляўся цераз галаву. Самуйлёнак. // Разм. Падаць, пераварочваючыся. Воўка аніяк не мог утрымацца на лыжах і раз-поразу куляўся ў снег. Кавалёў. Навокал шугала ўгору зеленаватае полымя выбухаў, адзін за адным куляліся ў чорную прорву вагоны. Паслядовіч. // Бегчы, перавальваючыся то на пярэднія, то на заднія ногі (пра жывёл). Вымчаўся [бацька] на дарогу, аглянуўся — куляецца здалёк за ім якаясьці звярына: ні то воўк, ні то мядзведзь. Якімовіч. // Моцна хістацца, трапляючы то пярэднімі, то заднімі коламі ў яміны, калдобіны (пра сродкі перамяшчэння). Недзе на першай палове шляху шаша прападае, і аўтобус ужо бяжыць, куляецца па прасёлкавых дарогах. Ракітны. // Рабіць мёртвую пятлю; пераварочвацца верхняй часткай уніз і наадварот (пра самалёт). [Машыніст] заўважыў, што лётчык кідаецца з боку ў бок, куляецца, значыць, у яго бомбаў няма. Гурскі.