выплёхвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выплюхнуцца.
2. Зал. да выплёхваць.
выплёхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выплюхаць і выплюхнуць.
выплі́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выплішчыцца.
вы́плішчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.
Разм. Праціснуўшыся, вылезці адкуль‑н. куды‑н.; прабіцца. Парасяты выплішчыліся з хлява. □ Сабастыян выплішчыўся на самы перад, не даючы Алесю гаварыць. Чорны.
выплыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплываць — выплысці.
выплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выплысці і выплыць.
вы́плысці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.
1. Плывучы, з’явіцца адкуль‑н., апынуцца дзе‑н. Човен выплыў з-за кустоў. Качкі выплылі на сярэдзіну ракі. // перан. Плаўна выйсці, паказацца. Выплыў месяц з-за хмар. □ Шырокая, прысадзістая, румяная Акуля паказалася ў пакоі, выплыўшы з кухні. Колас. Праз хвіліну з туману выплылі чыстыя домікі з гатычнымі дахамі. Шамякін.
2. Уплаў дабрацца да берага, выратавацца. Можа ехаў хто на чоўне, перакінуўся раптоўна, сам і выплыў, можа, неяк, а на дно пайшоў куфэрак? Дубоўка. Сашка выплыў і, нават не азірнуўшыся, як апантаны, пабег у вёску. Гамолка.
3. Усплысці на паверхню. Рыба выплыла з глыбіні. // перан. Узнікнуць, з’явіцца; выявіцца. Выплыла новае пытанне. □ Ярка выплыў у памяці вільготны асенні дзень. Дуброўскі.
4. Разм. Пусціць колас; пакрыцца каласамі, выкаласаваць. Выплыў ячмень буйным коласам.
вы́плыць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.
Тое, што і выплысці.
вы́плюнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выплюнуць.
вы́плюнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Плюнуўшы, выкінуць з рота. Выплюнуць недакурак.