Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да вырабіць.

2. Разм. Рабіць што‑н. незвычайнае; вычвараць. [Міколка:] — Яны.. што вырабляюць — страх, часам чуць вокан не б’юць. Чорны.

•••

Вырабляць выкрутасы — ісці, хістаючыся з боку ў бок, заплятаючы нагамі.

вырабны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які прызначаны ці служыць для вырабу дробных рэчаў. Вырабныя матэрыялы. // Звязаны з вытворчасцю дробных рэчаў. Вырабныя майстэрні.

вы́радак, ‑дка, м.

1. Той, хто страціў станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці пакалення; крэцін; пачвара. // Нікчэмны, непрыязны чалавек; вылюдак. Маральны вырадак.

2. Найгоршы ці найлепшы сярод пэўнай групы людзей. [Аляксей Іванавіч:] — Хлопец гэты па-сапраўднаму дружыў з намі, з галыцьбой, за што ў сваёй сям’і яго лічылі вырадкам. Скрыпка.

3. Жорсткі чалавек; гвалтаўнік; садыст. Фашысцкія вырадкі.

выраджа́льнасць, ‑і, ж.

Магчымасць або ступень выраджэння.

выраджа́цца, ‑аецца.

Незак. да вырадзіцца.

выраджэ́нец, ‑нца, м.

Той, хто выраджаецца; дэгенерат.

выраджэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да выраджэнец.

выраджэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. выраджацца — вырадзіцца; страта вышэйшым фізічных або псіхічных якасцей; дэгенерацыя. Выраджэнне гатункаў раслін. Маральнае выраджэнне.

выраджэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выраджэння, да выраджэнца; дэгенератыўны.

вы́радзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Страціць станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці папярэдніх пакаленняў; заняпасці; звесціся. Старажытныя віды жывёл вырадзіліся. Вырадзілася племя.

2. Ператварыцца ў сваю процілегласць, страціць першапачатковыя станоўчыя якасці. [Русіновіч:] — Але аптымізм можа вырадзіцца ў бяздумнасць, зубаскальства, няўвагу да сацыяльнага боку жыцця. Дамашэвіч.