выпярэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпярэджваць.
выпярэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выперадзіць.
вы́раб, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вырабіць (у 1, 2 знач.).
2. Якасны бок апрацоўкі чаго‑н.
3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі. Ручны выраб скур. Машынны выраб дэталей. Рэчы хатняга вырабу. □ Перад.. [дзедам] стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Бядуля.
4. пераважна мн. (вы́рабы, ‑аў). Вырабленыя рэчы; прадукт працы. Галантарэйныя вырабы. Завод жалезабетонных вырабаў. □ [Вадзім Аляксандравіч:] — Скура і футра паўночнага аленя ідзе на розныя прамысловыя вырабы. В. Вольскі.
•••
Аўчынка вырабу не варта гл. аўчынка.
вы́рабатак, ‑тку, м.
Тое, што і выпрацоўка (у 2 знач.).
вы́рабатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.
вы́рабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы. Шкура добра вырабілася.
2. Разм. Запэцкацца. Вырабіцца ў сажу.
3. Разм. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. [Калатухін:] — Ну, ледзь вырабіўся! Амаль з пасткі! Амаль не схапілі за руку! Мележ. // Вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць. Брыль.
4. Напрацавацца, нарабіцца.
вы́рабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго‑н. якую‑н. рэч; выпусціць. Там з такой красы-пароды.. Лесапільныя заводы Дзіва вырабяць для вас. Глебка.
2. Апрацаваць шкуру дубленнем; выдубіць. Вырабіць авечую шкуру.
3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.
4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі. Галавач.
5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.
6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.
7. Разм. Запэцкаць, сапсаваць што‑н. неахайным абыходжаннем. Вырабіць паліто ў мел. Вырабіць касцюм.
вы́рабленасць, ‑і, ж.
Ступень распрацоўкі карысных выкапняў.
вы́раблены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вырабіць.
вырабля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да вырабіцца (у 1 знач.).
2. Зал. да вырабляць.