дасыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пасылаць.
дасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даслаць 1.
дасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дасылаць — даслаць.
дасыпа́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да дасыпаць 1.
дасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. дасы́п; зак., што.
1. Скончыць сыпаць; насыпаць да якога‑н. узроўню. Дасыпаць бульбу ў мяхі. Дасыпаць кошык.
2. і чаго. Насыпаць дадаткова. Дасыпаць солі ў страву.
дасыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да дасы́паць.
дасыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да даспаць.
дасы́та, прысл.
Поўнасцю, уволю (пад’есці, напіцца). Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Сырая ноч абдымала зямлю, дасыта напаіўшы яе вадою. Савіцкі.
дасыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дасохнуць.
дасье́, нескл., н.
Спец. Збор дакументаў па якому‑н. пытанню, якой‑н. справе; папка з такімі дакументамі. Праз некалькі дзён палкоўніку Малевічу прывезлі пульхнае дасье, заведзенае ў судзе на Берсана. Мехаў.
[Фр. dossier.]
дасю́ль, прысл.
Разм.
1. Да гэтага часу. Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б’ецца. Багдановіч.
2. Да гэтага месца, да гэтай мяжы. Выкасі траву дасюль.
дасява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дасяваць — дасеяць (у 1 знач.).