выслабаня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выслабаніць.
вы́славіцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.
Разм. Стаць вядомым у якасці каго‑н.; праславіцца. Ён выславіўся як актывіст.
вы́славіць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.
Уславіць, выхваліць. Выславіць Радзіму ў песнях. Выславіць дасягненні.
вы́сланы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выслаць 1.
2. у знач. наз. вы́сланы, ‑ага, м. Разм. Ссыльны, сасланы.
вы́сланы 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выслаць 2.
выслаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстаўляць — выславіць.
вы́слаўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выславіць.
выслаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выславіцца.
2. Зал. да выслаўляць.
выслаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выславіць.
вы́слацца, ‑сцелецца; зак.
Пралегчы па паверхні. Роўны, Шырокі след Выслаўся з хаты ў хлеў. Глебка. // Разаслацца, распаўсюдзіцца. Густы дым ад паравоза.. выслаўся аж пад вагоны. Краўчанка.
вы́слаць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; зак.
1. каго-што. Паслаць, адправіць. Выслаць сыну пасылку. Грошы выслалі паштовым пераводам. // Накіраваць, паслаць адкуль‑н. або куды‑н. з пэўнай мэтай. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка .. загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра. Колас.
2. каго. Выселіць з якога‑н. месца ў адміністрацыйным парадку; саслаць. Каваля закавалі ў кайданы і, па загаду ваяводы, выслалі на вечную катаргу. Якімовіч.
вы́слаць 2, ‑сцелю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. высцелі; зак., што.
Услаць паверхню чаго‑н. якім‑н. матэрыялам; вымасціць. Выслаць скрынку паперай. Выслаць вазок сенам. Выслаць грэблю бярвеннем.