выклёпвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выклёпваць.
выклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выклепаць (у 1 знач.).
выклёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выклёўваць.
выклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выклеваць.
вы́клік, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выкліка́ць — вы́клікаць (у 1 знач.); выкліканне.
2. Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды‑н. З’явіцца па выкліку. □ [Ваўчок:] — Антон Ягоравіч прывёз тэлеграму з выклікам на рэспубліканскую нараду дырэктараў эмтээс і іх намеснікаў. Хадкевіч. Валя з дня на дзень чакала выкліку на экзамены, а з педвучылішча не было ніякай весткі. Васілевіч. // Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым‑н. — Выклік на.. спаборніцтва прымаем, — сказаў Тамаш. Гурскі.
3. Гатоўнасць уступіць у барацьбу. Кінуць выклік грамадству. □ Дуб стаяў нерухома, з горда прыўзнятай вершалінай-галавой, нібы кідаючы выклік грознай стыхіі. Данілевіч.
выкліка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выкліка́ць — вы́клікаць (у 1 знач.).
вы́кліканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вы́клікаць.
выкліка́цца, ‑а́ецца; незак.
Зал. да выкліка́ць.
вы́клікаць, ‑клічу, ‑клічаш, ‑кліча; заг. вы́кліч; зак., каго-што.
1. Папрасіць, прапанаваць з’явіцца куды‑н. Выклікаць да начальніка. Выклікаць сведку ў суд. □ Пачуўшы пра гэтае самаўпраўства, Яўген Данілавіч загадаў неадкладна выклікаць Карніцкага ў райком. Паслядовіч. // Папрасіць выканаўцу выйсці на сцэну. Выклікаць артыста на «біс». // Прапанаваць (вучню, студэнту) адказваць. [Алёшу] выклікалі па алгебры і фізіцы, і па абодвух прадметы ён атрымаў «пяцёркі». Васілевіч.
2. на што. Прапанаваць прыняць удзел у чым‑н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. Выклікаць на сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на шчырую размову. □ — Калі б гэта было сто гадоў таму назад, — сказаў Міхась, — я на месцы Андрэя выклікаў бы Івана Барысаглебава на дуэль. Шахавец.
3. З’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н., з’явіцца прычынай чаго‑н. Выклікаць апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. □ Букрэева выдумка выклікала вясёлы настрой. Колас. Нават сам [Андрэй] не чакаў, што ўспамін аб Вользе выкліча такое хваляванне. Пестрак.
•••
Вы́клікаць да жыцця — стаць прычынай з’яўлення чаго‑н.
выкліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да вы́клікаць і выклікнуць.
вы́клікнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.
Гучна выкрыкнуць, вымавіць. Выклікнуць лозунг.