Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́валіць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Пераварочваючы, прымусіць выпасці, упасці. Вываліць седакоў з саней.

2. што. Разм. Выйсці, выехаць натоўпам. Тры суседнія вёскі: Некрашы, Баркі і Міцькі, як згаварыўшыся, вывалілі ў лес. Лобан.

3. што. Вылажыць, высылаць што‑н. адкуль‑н. Вываліць на стол усё, што было ў кішэнях. // перан. Расказаць пра што‑н. з усімі падрабязнасцямі.

4. што. Разм. Высунуць. Вываліць язык.

вы́валіць 2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць шляхам валення (пра сукно).

выва́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вываліцца ​1.

2. Зал. да вывальваць ​1 (гл. вываліць у 3 знач.).

выва́львацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вываліцца ​2.

2. Зал. да вывальваць ​2.

выва́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вываліць ​1.

выва́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вываліць ​2.

вы́ванджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывандзіць.

вы́вандзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць вэнджаным.

вы́вандзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Зрабіць вэнджаным. Вывандзіць каўбасы.

вы́ванітаваць, ‑туе; безас. зак.

Разм. Пра рвоту; вырваць. Яго выванітавала.

вы́варажыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Разм. Варожачы, прадказаць што‑н. — Але ж ты, бабка, нешта вельмі доўга варажыла, — заўважыў Лабановіч.. — Бо я хацела як найлепей вываражыць для вас. Колас.

вы́вараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выварыць.

вы́варат, ‑у, М ‑раце, м.

1. Унутраны, левы бок. Выварат аднабаковага трыкатажу.

2. Спец. Становішча, пры якім органы ці іх часткі вывернуты ўнутраным бокам наверх.

3. Тое, што і выварацень. Лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі. Колас.