выпукля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выпукліць.
вы́пуск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпускаць — выпусціць (у 2, 5 і 6 знач.).
2. Частка літаратурнай або навуковай працы, выдадзеная асобнай кнігай, брашурай.
3. Група навучэнцаў, якія скончылі навучальную ўстанову адначасова. Увесь наш выпуск — васемнаццаць чалавек — пасылаюць вучыцца далей у машынабудаўнічы інстытут. Сабаленка.
выпуска́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпускаць — выпусціць.
выпуска́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпускаць.
выпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпусціць.
•••
З рук не выпускаць чаго — увесь час займацца чым‑н. Бацька памёр, калі.. [Сашы] ішоў дванаццаты год. З таго часу яна не выпускае з рук ні лейцаў, ні плуга. Васілевіч.
выпуска́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпускаць.
2. у знач. наз. выпуска́ючы, ‑ага, м.; выпуска́ючая, ‑ай, ж. Супрацоўнік выдавецтва, часопіса, газеты, які сочыць за друкаваннем і выхадам у свет выдання.
3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпускаць.
выпускні́к, ‑а, м.
Той, хто канчае навучальную ўстанову, навучэнец апошняга класа, курса. Надыходзілі экзамены. Выпускнікі [школы] услых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы. Чарнышэвіч.
выпускны́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для выйсця, выхаду. Выпускны клапан. Выпускная труба.
2. Які мае адносіны да выпуску з навучальных устаноў. Выпускны клас, экзамен. Выпускны вечар.
вы́пустак, ‑тка, м.
Разм. Аднагадовае цяля. Мае выпусткі-цялушкі, Як дзяўчаткі-весялушкі, А малыя бычаняты — Нібы тыя хлапчаняты. Крапіва.