дасу́ха і до́суха, прысл.
Да поўнай сухасці. Выцерці дасуха.
дасу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дасушыць.
дасу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дасушваць — дасушыць.
дасу́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дасушыцца.
2. Зал. да дасушваць.
дасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дасушыць.
дасушы́цца, ‑сушыцца; зак.
Канчаткова высушыцца. Бялізна дасушылася.
дасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Скончыць сушыць што‑н., высушыць поўнасцю. Дасушыць бялізну. Дасушыць сена.
2. і чаго. Насушыць дадаткова чаго‑н. Дасушыць сухароў.
дасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даслаць 2.
дасці́пнасць, ‑і, ж.
Уменне сказаць востра, смешна, даць трапнае азначэнне. Гэта быў малаадукаваны чыноўнік, але з прэтэнзіямі на інтэлігента і з замахам на дасціпнасць і жарты, якія, праўда, мала ўдаваліся яму. Колас. У народзе любяць пажартаваць над закаханымі, але гэтыя жарты вымагаюць ад чалавека не толькі дасціпнасці, але такту і розуму. У. Калеснік.
дасці́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».
2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.