давіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да давіць 1.
давідна́, прысл.
Разм. Да світання, пакуль не развіднее.
даві́ла, ‑а, н.
Прэс для выціскання соку з вінаграду або іншых пладоў.
даві́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выцісканнем соку з садавіны, агародніны. // Прызначаны для гэтай мэты. Давільны прэс. Давільны чан.
даві́льня, ‑і, ж.
Памяшканне, дзе выціскаюць сок з вінаграду або іншых пладоў.
даві́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца выцісканнем соку з вінаграду або іншых пладоў.
даві́цца 1, даўецца; зак.
Кончыць віцца, звіцца.
даві́цца 2, даўлюся, давішся, давіцца; незак.
1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай. Бядуля. // Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху. Бачыла. // перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла. «ЛіМ».
2. Зал. да давіць 2 (у 2 знач.).
даві́ць 1, даўю, даўеш, даўе; даўём, даўяце; зак., што.
Закончыць віццё чаго‑н. Давіць вяроўку.
даві́ць 2, даўлю, давіш, давіць; незак., каго-што.
Разм.
1. Налягаць, націскаць цяжарам. Зброя і мокрая вопратка давілі вялікім цяжарам на плечы, прыгіналі людзей. Шамякін. // перан. Прыгнятаць, падаўляць. Сістэма самадзяржаўна-прыгонніцкай улады давіла і прыгнятала працоўных. // перан. Уздзейнічаць сваёй уладай, багаццем і пад. Фабрыканты пачалі ўжо давіць на ўрад, каб ён не абмяжоўваў звышурочнай работы. Ленін. // перан. Гнясці. Ды вось яшчэ цішыня! Яна прыгнятала, давіла на сэрца нейкім жудасным цяжарам. Гамолка.
2. Душыць, трушчыць, знішчаць. Верамейчык расказваў, як нашы танкі адразу з маршу рынуліся ў бой, давілі гусеніцамі, расстрэльвалі з гармат фашысцкіх ваякаў. Сабаленка.
даво́дзіцца 1, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Незак. да давесціся.
2. каму. Быць кім‑н. каму‑н. (пра сваяцтва). Маёр Платон Лагода даводзіўся Івану Воранаву стрыечным братам. Васілевіч. Слава .. дакладна ведае, што Язэп Васільевіч даводзіцца яму прадзедам. Жычка.
3. Зал. да даводзіць 1.
даво́дзіцца 2, ‑водзіцца; незак.
Зал. да даводзіць 2.