выску́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выскубваць.
выску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выскубці.
вы́скубены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выскубці.
вы́скубнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да выскубці.
вы́скубці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; пр. выскуб, ‑ла; зак., што.
1. Скубануўшы, выцягнуць з агульнай масы частку чаго‑н.; вырваць. Выскубці жменю воўны. □ [Хвядос] патупаў трохі, ні з таго, ні з сяго выскуб жменю сена і панюхаў. Скрыпка. // Павыскубаць. Выскубці ўсё пер’е. □ Гусі выскублі ўсю траву, і наш правулак стаў вельмі непрыгожы. Савіцкі.
2. Разм. Скубучы, зрабіць паглыбленне, выемку ў чым‑н. Выскуб [Саўка] у стозе нару і зашыўся ў настыўшае на холадзе сена. Колас.
выслабане́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслабаняць — выслабаніць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. выслабаняцца — выслабаніцца.
вы́слабанены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выслабаніць.
вы́слабаніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Вызваліцца ад чаго‑н. Выслабаніцца ад работы.
вы́слабаніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Дастаць, выцягнуць, вызваліўшы з чаго‑н. цеснага. Выслабаніць нагу са стрэмені. □ Клара памаленьку выслабаніла свае пальцы з мяккай далоні настаўніцы і перасмыкнула губамі. Б. Стральцоў.
выслабаня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выслабаніцца.
2. Зал. да выслабаняць.