вы́губіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
Знішчыць дашчэнту. Выгубіць лес.
вы́гук, ‑у, м.
Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.
выгу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгукваць — выгукнуць.
выгу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгукнуць.
вы́гукнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Гучна прамовіць, сказаць што‑н., выкрыкнуць. — Добра! — весела выгукнуў малы і кінуўся бягом за дзверы. Якімовіч. Амаль хорам сход выгукнуў тры прозвішчы. Шамякін.
вы́гул, ‑у, м.
1. Стан паводле дзеясл. выгуляцца (у 2 знач.).
2. Абгароджанае месца для жывёлы або птушак на вольным паветры; загон.
выгу́львацца, ‑аецца.
Незак. да выгуляцца (у 2 знач.).
выгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выгуляць.
2. Разм. Гуляць, быць на свабодзе.
вы́гульны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для выгулу. Выгульны двор.
вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.
2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.