Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпо́лвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выполваць.

выпо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпалаць.

выпо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпорваць (гл. выпараць у 1 знач.).

выпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпараць.

выпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаўзці.

выпо́ўзіны, ‑н; адз. няма.

Верхняе покрыва насякомых, або скура змяі, скінутыя імі ў час лінькі.

выпрабава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выпрабаваннем чаго‑н. Лётчык-выпрабавальнік. Выпрабавальнік аўтамабіляў.

выпрабава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выпрабавальнік.

выпрабава́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпрабавальніка.

выпрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны, устаноўлены для выпрабавання. Выпрабавальны палігон. Выпрабавальны тэрмін.

2. Тое, што і дапытлівы. Выпрабавальны позірк.