вы́плюхнуцца, ‑нецца; зак.
Разм. Выліцца цераз край пры штуршках. Вада выплюхнулася з цэбра.
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.
выплята́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выплесціся.
2. Зал. да выплятаць.
выплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выплесці.
вы́пнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпнуць.
вы́пнуцца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; зак.
Разм. Выдацца, высунуцца ўперад; набухнуць. На сухой жылістай шыі выпнуліся сінія вены. Сачанка.
вы́пнуць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; зак., што.
Выставіць, высунуць уперад. Выпнуць грудзі.
выпо́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпойваць — выпаіць.
выпо́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпойваць.
выпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпаіць.