Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выплыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплываць — выплысці.

выплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выплысці і выплыць.

вы́плысці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.

1. Плывучы, з’явіцца адкуль‑н., апынуцца дзе‑н. Човен выплыў з-за кустоў. Качкі выплылі на сярэдзіну ракі. // перан. Плаўна выйсці, паказацца. Выплыў месяц з-за хмар. □ Шырокая, прысадзістая, румяная Акуля паказалася ў пакоі, выплыўшы з кухні. Колас. Праз хвіліну з туману выплылі чыстыя домікі з гатычнымі дахамі. Шамякін.

2. Уплаў дабрацца да берага, выратавацца. Можа ехаў хто на чоўне, перакінуўся раптоўна, сам і выплыў, можа, неяк, а на дно пайшоў куфэрак? Дубоўка. Сашка выплыў і, нават не азірнуўшыся, як апантаны, пабег у вёску. Гамолка.

3. Усплысці на паверхню. Рыба выплыла з глыбіні. // перан. Узнікнуць, з’явіцца; выявіцца. Выплыла новае пытанне. □ Ярка выплыў у памяці вільготны асенні дзень. Дуброўскі.

4. Разм. Пусціць колас; пакрыцца каласамі, выкаласаваць. Выплыў ячмень буйным коласам.

вы́плыць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.

Тое, што і выплысці.

вы́плюнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выплюнуць.

вы́плюнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Плюнуўшы, выкінуць з рота. Выплюнуць недакурак.

вы́плюхацца, ‑аецца; зак.

Разм. Плюхаючыся, выліцца.

вы́плюхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Плюхаючы, выліць што‑н. Выплюхаць ваду з бочкі. // Зрасходаваць, выкарыстаць.

выплю́хвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выплюхацца.

2. Зал. да выплюхваць.

выплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выплюхаць і выплюхнуць.