вы́плесці, ‑плету, ‑плецеш, ‑плеце; зак., што.
1. Расплёўшы, выняць. Выплесці стужку з касы.
2. Разм. Сплесці старанна. Выплесці касу.
3. Разм. Зрасходаваць пляценнем.
вы́плесціся, ‑плецецца; зак.
Расплёўшыся, выпасці. Выплелася стужка з касы.
вы́плецены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выплесці.
выплёўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплёўваць — выплюнуць.
выплёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выплёўваць.
выплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выплеваць, выплюнуць.
выплёхвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выплюхнуцца.
2. Зал. да выплёхваць.
выплёхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выплюхаць і выплюхнуць.
выплі́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выплішчыцца.
вы́плішчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.
Разм. Праціснуўшыся, вылезці адкуль‑н. куды‑н.; прабіцца. Парасяты выплішчыліся з хлява. □ Сабастыян выплішчыўся на самы перад, не даючы Алесю гаварыць. Чорны.