дашпурну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Разм. Шпурнуўшы, дакінуць да якога‑н. месца. Дашпурнуць камень да дарогі.
дашрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
Прышрубаваць да канца, скончыць шрубаваць. Дашрубаваць гайку.
дашрубо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дашрубоўваць — дашрубаваць.
дашрубо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да дашрубоўваць.
дашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дашрубаваць.
дашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго і без дап.
Разм. Настойліва шукаючы, расшукваючы, знайсці, адшукаць. Не дашукацца нікога. □ Праз мінут дваццаць .. [Адам] вярнуўся назад і ўбачыў, што бацька яго капае ў стайні яму. — Усё адно дашукаюцца, — разважліва сказаў ён бацьку. Чорны. // Разведаць аб чым‑н., дазнацца. Дашукацца прычыны.
дашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дашукацца.
дашча́нік, ‑а, м.
Разм.
1. Памяшканне, будыніна з дошак. За сценамі дашчаніка грукацеў цягнік. Савіцкі.
2. Пласкадонная лодка або невялікае рачное судна.
дашча́ны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з дошак. Дашчаны ганак. □ У канцы саду віднеўся дашчаны будынак, вакол яго ў строгім парадку размяшчаліся рамачныя вуллі. Шамякін. Масцілі [чамбарскія мяшчане] тратуар дашчаны З дубоў стагодніх, каб навек. Лойка.
дашча́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.