Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дачэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дачэрчваць.

дачэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дачарціць.

дачэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дачасаць ​1.

дачэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дачасаць ​2.

дашапта́цца, ‑шапчуся, ‑шэпчашся, ‑шэпчацца; зак.

Разм. Шэптамі, нашэптваннем паклікаць на сябе бяду. — Усюды ты шэпчаш. Дашэпчашся, не думай. Брыль.

дашко́льнік, ‑а, м.

Дзіця дашкольнага ўзросту.

дашко́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да дашкольнік.

дашко́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічае паступленню дзіцяці ў школу. Дашкольны ўзрост. Дашкольнае выхаванне.

дашлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў шлюбу. Дашлюбнае прозвішча.

дашна́кі, ‑аў; адз. дашнак, ‑а, м.

Члены армянскай буржуазна-нацыяналістычнай контррэвалюцыйнай партыі, узнікшай у пачатку 90‑х гадоў 19 ст.

дашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм. Перашпурляць усё да канца.