Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпілаваць.

выпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпілоўваць — выпілаваць.

2. Упрыгожанне, выкананае з дапамогай пілы.

выпі́льванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпільваць — выпіліць.

выпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Незак. да выпіліць.

выпільны́, а́я, ‑о́е.

Выраблены з дапамогаю пілы.

выпіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выпнуцца.

выпіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпнуць.

выпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выперціся.

2. Зал. да выпіраць (у 1 знач.).

выпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выперці.

2. Выдавацца на паверхню, выпінацца. Твар.. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Чорны. Вера бачыла яго чорныя ўскудлачаныя валасы і вострыя лапаткі, што выпіралі з-пад бэзавай тэніскі. Асіпенка. // перан. Разм. Яскрава выяўляцца, прарывацца. У рысах майго твару не было той лагоднай сіметрыі, якая, мне тады здавалася, так падабаецца дзяўчатам; выпірала нейкая вуглаватасць, а шэрыя з жаўцізной вочы глядзелі пранікліва. Карпюк. Праз гэтую ціхую фразу так і выпірала наверх злосць. Чорны.

вы́піс, ‑а, м.

Разм. Тое, што выпісана адкуль‑н., выпіска; вытрымка, цытата. Метрычны выпіс.