Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

да́чніца, ‑ы, ж.

Жан. да дачнік.

да́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дачы ​2. Дачны поезд. □ Апынуўшыся па-за сценамі дачнага дома, сябры ўздыхнулі лягчэй. Колас. // Звязаны са знаходжаннем на дачы. Дачны сезон.

дачува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дачуцца.

дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.

Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.

дачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што і чаго, з дадан. дап. і без дап.; (звычайна з адмоўем).

Пачуць, расслухаць. Лукаш не дачуў апошніх слоў. Кавалёў. — Што ты сказала? — маці здалося, што яна не дачула. Васілевіч.

дачу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Памянш.-ласк. да дачка.

даччы́н, а́, ‑о́.

Які належыць дачцэ. Даччына хата. Даччыно вяселле. Даччын сын.

дачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Кульгаючы, павольна дайсці; дакульгаць. — Тэкля, пачакай часінку, дачыкільгаю да цябе, спытаю нешта. Краўчанка.

дачыне́нне, ‑я, н.

Сувязь з кім‑, чым‑н., адносіны да каго‑, чаго‑н. Адвярнуўшыся, хлопец убачыў Люську, якая, мабыць, мела нейкае дачыненне да камсамольскага камітэта. Навуменка. Ермаліцкі больш за ўсіх меў дачыненне да касы, і ўсе гэтыя заўвагі да некаторай ступені прымаў і на сябе. Скрыган.

•••

У дачыненні да каго-чаго — ужываецца ў значэнні прыназоўніка, які паказвае накіраванасць дзеяння. — А ў тваіх словах у дачыненні да мяне і да маіх ідэалаў няма нічога жандарскага? Чорны.

дачы́рвана, прысл.

Да чырвонага колеру. Праз некалькі хвілін чыгунная печ гудзела на ўсю хату, а бляшаная труба распалілася аж дачырвана. Шашкоў.