выпа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпарыць.
вы́паркі, ‑аў; адз. няма.
Тое, што застаецца пасля выпарвання.
выпа́рнік, ‑а, м.
1. Назва прылад, установак, прызначаных для выпарвання вадкасцей.
2. Прылада для вымярэння колькасці вады, якая выпараецца з глебы.
выпарны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да выпарэння. Выпарная здольнасць. // Прызначаны для выпарвання. Выпарная ўстаноўка.
выпа́рына, ‑ы, ж.
1. Тое, што і выпарэнне (у 2 знач.). Гэты дым асаджвалі ранкавыя туманы, але як толькі ўздымалася сонца над лесам, едкія выпарыны цягнуліся зноў. Пестрак.
2. Пот, які выступае па целе. Худзенькі.. тварык [Віці] пакрыўся выпарынай, над губой блішчэлі дробныя кропелькі поту. Стаховіч.
вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася. // перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася. Мележ.
2. Вымыцца ў лазні з парай.
вы́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Ператварыць у пару. Выпарыць ваду.
2. Абдаць кіпнем, прапарыць. Выпарыць дзежку.
3. каго. Разм. Знішчыць, абдаючы кіпнем, парай. Выпарыць прусакоў.
выпарэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.
вы́пас, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпасваць — выпасвіць (у 1 знач.).
2. Месца, дзе пасуць жывёлу; паша. Лугавы, сеяны выпас.
вы́пасажыць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак., каго.
Разм. Прымусіць пакінуць месца свайго жыхарства, знаходжання; выжыць; выправадзіць. Выпасажыць кватарантаў. Выпасажыць няпрошаных гасцей.