Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

выпаражня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выпаражняць.

выпаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выпаражніць.

выпара́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць да выпарэння; велічыня выпарэння. Выпаральнасць эфіру. Малая выпаральнасць.

вы́параны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпараць.

вы́параны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпарыць.

вы́паратак, ‑тка, м.

Неданошанае дзіцяня жывёлы, выпаратае з жывата мёртвай самкі. Авечы выпаратак. // Шкурка такога дзіцяняці.

вы́параткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпаратка. // Зроблены з футра выпаратка. Выпараткавы каўнер.

выпара́цца, ‑аецца.

1. Незак. да выпарыцца.

2. Зал. да выпара́ць.

вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.

1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.

2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.

4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.

выпара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпарыць.

выпа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпарваць — выпарыць.

выпа́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпарыцца.

2. Зал. да выпарваць.