Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпа́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпаліцца.

2. Зал. да выпальваць (гл. выпаліць у 1, 2, 3 і 4 знач.).

выпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаліць.

вы́пампаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпампаваць.

вы́пампаваць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Пампуючы, выдаліць. Выпампаваць ваду, паветра.

выпампо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпампоўваць — выпампаваць.

выпампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпампоўваць.

выпампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпампаваць.

вы́пар, ‑а, м.

Спец. Канаўка ў ліцейнай форме, прызначаная для адводу лішкаў залітага металу і для папаўнення адлівак расплаўленым металам.

вы́паражнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаражніць.

вы́паражніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць парожнім; апаражніць.