Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Распытваючы, даведацца аб кім‑, чым‑н. [Зося і Міхалка] абвандравалі ўвесь гарадок, пакуль дапыталіся кватэры Назарэўскага. Чорны. [Павел] хадзіў разгубленым, заглядваў людзям у вочы, усё стараючыся што-небудзь зразумець, знайсці параду, дапытацца ў людзей, што ж рабіць, як жа ратаваць коней. Кулакоўскі.

дапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Зрабіць, правесці допыт. Дапытаць сведку. Дапытаць палоннага. □ Следчы мае права затрымаць і дапытаць асобу, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства. Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР.

дапы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. дапытваць (у 2 знач.).

дапы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапытацца.

2. Зал. да дапытваць.

дапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да дапытаць.

2. Настойліва, падрабязна распытваць аб чым‑н. А Еве сорам выйсці з хаты: Сустрэнуць дзе і той жа міг Яе дапытваюць дзяўчаты: — Куды падзеўся твой жаніх? Гаўрусёў.

дапы́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі. Хадкевіч.

дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.

дапява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дапяваць.

дапява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да данель.

дапяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапякаць — дапячы.