Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́піска, ‑і, ДМ ‑цы, Р мн. ‑сак; ж.

Вытрымка з афіцыйнага дакумента. Метрычная выпіска. // Выпісаная вытрымка з чаго‑н.

выпісны́, ‑ая, ‑ое.

Выпісаны адкуль‑н.

вы́піты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпіць (у 1, 3 знач.).

вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑півак; ж.

1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай. Дуброўскі.

2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.

3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.

выпіха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпіха́ць — выпхнуць.

выпіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпхнуцца.

2. Зал. да выпіха́ць.

вы́піхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і выпхаць.

выпіха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да выпхнуць і выпхаць.

выпі́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпіхваць — выпіхнуць.

выпі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпхнуцца.

2. Зал. да выпіхваць.

выпі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпіхнуць і вы́піхаць.