Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкіраваць.

вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).

2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.

выклада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладаць.

выклада́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкладаць (у 1, 3 знач.).

выклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Вучыць каго‑н. чаму‑н., перадаючы звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Выкладаць родную мову.

2. і без дап. Займацца педагагічнай практыкай, працаваць настаўнікам. Выкладаць у школе.

3. Выказваць, тлумачыць. Выкладаць свае думкі. □ Па меры таго, як выкладаў Сцёпка свой план, слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім. Колас.

выкла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладваць — выкласці.

выкла́двацца, ‑аецца; незак.

1. Прыгожа ўкладвацца (пра валасы). Светлыя валасы .. [Жана] выкладваліся хвалямі. Новікаў.

2. Зал. да выкладваць.

выкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкласці.

вы́кладзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкласці.

вы́кладка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак, ж.

1. Тое, што павінен мець пры сабе салдат у паходзе. Баявая выкладка.

2. звычайна мн. (вы́кладкі, ‑дак). Разлікі, вылічэнні; аргументы, доказы. Матэматычныя выкладкі. □ Прайшло яшчэ колькі часу, і гэты метад быў усебакова абгрунтаваны, падмацаваны тэхнічнымі выкладкамі, правераны практыкай. Васілёнак.

3. Дзеянне паводле дзеясл. выкласці (у 2 знач.).