выно́сісты, ‑ая, ‑ае.
З прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі. У сутонлівай каламуце выносістыя хвоі гойдалі шумлівае верхавінне. Чорны.
выно́сіцца, ‑ношуся, ‑носішся, ‑носіцца; незак.
1. Незак. да вынесціся.
2. Выбірацца адкуль‑н., выносячы рэчы. Выносіцца з хаты.
3. Зал. да выносіць.
выно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.
Незак. да вынесці.
•••
Выносіць смецце з дому (хаты) — рабіць вядомым тое, чаго не павінны ведаць іншыя. [Гарлахвацкі:] Спадзяюся, што смецця з хаты выносіць вы не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову. Крапіва.
выно́слівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вынослівага; стойкасць, загартаванасць.
выно́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які можа многае перанесці; стойкі, загартаваны. Вынослівы конь. Вынослівы спартсмен. □ Рос .. [Быстроў] дужым, вынослівым і ўпэўненым у сабе. Мележ.
выно́сны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і выносісты. На высокай гары маячаць старыя выносныя сосны. Пестрак.
выно́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выношваць — вынасіць (у 2, 3 і 5 знач.).
выно́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вынасіцца.
2. Зал. да выношваць.
выно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынасіць (у 2, 3 і 5 знач.).
выныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынырнуць.