Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымяра́льшчык, ‑а. м.

Той, хто займаецца вымярэннем чаго‑н.

вымяра́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вымяральшчык.

вымяра́цца, ‑аецца; незак.

1. Вызначацца якой‑н. мерай. Рабочы дзень вымяраўся ўсходам і заходам сонца. Брыль.

2. Зал. да вымяраць.

вымяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымераць.

вымярза́нне, ‑я, н.

Працэс паводле знач. дзеясл. вымярзаць — вымерзнуць.

вымярза́ць, ‑ае.

Незак. да вымерзнуць.

вымярко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымяркоўваць — вымеркаваць.

вымярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымеркаваць.

вымярэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымяраць — вымераць.

2. Велічыня, якая вымяраецца. Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.

вымята́цца, ‑аецца; незак.

1. Разм. груб. Выходзіць, выбірацца прэч. [Дырэктар:] — Вымятайцеся зараз жа, каб я вас ні аднаго не бачыў! Пестрак.

2. Зал. да вымятаць.