Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кулі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кулісы (у 1 знач.). Кулісныя дзверы.

2. Які дзейнічае пры дапамозе кулісы (у 2 знач.). Кулісны механізм.

3. Які мае адносіны да кулісы (у 3 знач.). Кулісныя пасевы. // Прызначаны для куліс. Кулісныя расліны.

кулі́ч, ‑а, м.

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы (па праваслаўнаму звычаю выпякаўся на вялікдзень). Пячы кулічы.

[Ад грэч. kollikion — круглы хлеб.]

куло́н 1, ‑а, м.

Адзінка колькасці электрычнасці.

[Ад уласн. імя.]

куло́н 2, ‑а, м.

Жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў або іншага матэрыялу, якое носіцца на шыі.

[Фр. coulant.]

кулуа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кулуараў; неафіцыйны. Кулуарныя сустрэчы. Кулуарныя размовы.

кулуа́ры, ‑аў; адз. кулуар, ‑а, м.

Памяшканне (бакавая зала, калідоры) у парламенце, тэатры, якое служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі. Гутаркі ў кулуарах.

[Фр. couloir — калідор.]

куль 1, ‑я, м.

1. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой звычайна робяць стрэхі. Малацілі да змроку. Тады Андрэй пачаў перабіраць салому на кулі, а Іван панёс коням канюшыну. Чарнышэвіч. Дзед Ігнат сядзеў на страсе і распускаў куль саломы. Васілевіч.

2. у знач. прысл. кулём. Пераварочваючыся, куляючыся ў час руху, падзення. З тэндэра кулём скаціўся ў будку качагар Юрка Лунец. Васілёнак. // Імкліва, вельмі хутка. Платон чагосьці шукаў. І Марына з жахам зразумела, што ён шукае сякеру. Ён усё мог зрабіць. І яна, ратуючыся, кулём кінулася ў хату. Ракітны.

куль 2, ‑я, м.

1. Вялікі, звычайна рагожны мяшок. Куль мукі. □ Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч.

2. Старая гандлёвая мера сыпкіх цел (каля 9 пудоў).

куль 3, ‑я, м.

Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі. Касцы доўга не ляжалі, хоць хацелася прыдрамаць. Прычына гэтаму была сетка-таптуха, якая стаяла тут жа пад дубам, кулём угору. Колас.

ку́льба, ‑ы, ж.

Разм. Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе. Абапёршыся на кульбу, дзед уважліва разглядаў дзяцей. Рылько.

кульба́ка, ‑і, ДМ ‑бацы, ж.

Разм. Тое, што і кульба. Свату падзяка альбо кульбака. З нар.

кульга́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць кульгавага.

кульга́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З карацейшай ці балючай нагой. Вартаўнік, кульгавы дзед Антось, сядзеў на шырокай дубовай калодцы і зябка пазяхаў. Якімовіч. / у знач. наз. кульга́вы, ‑ага, м.; кульга́вая, ‑ай, ж. У кульгавага кій адабраць. З нар.

2. Разм. Са зламанай або карацейшай, чым другія, ножкай (пра рэчы). Шаройка сеў каля стала, абгледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.

3. Разм. Больш кароткі, чым другі, другія (пра нагу, пра ножку чаго‑н.). — Базыль з’ездзіўся, бач, і стары, і лыжы паламаныя, — матнуў Базыль кульгавай нагой. Дуброўскі.