выпіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпнуць.
выпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выперціся.
2. Зал. да выпіраць (у 1 знач.).
выпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выперці.
2. Выдавацца на паверхню, выпінацца. Твар.. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Чорны. Вера бачыла яго чорныя ўскудлачаныя валасы і вострыя лапаткі, што выпіралі з-пад бэзавай тэніскі. Асіпенка. // перан. Разм. Яскрава выяўляцца, прарывацца. У рысах майго твару не было той лагоднай сіметрыі, якая, мне тады здавалася, так падабаецца дзяўчатам; выпірала нейкая вуглаватасць, а шэрыя з жаўцізной вочы глядзелі пранікліва. Карпюк. Праз гэтую ціхую фразу так і выпірала наверх злосць. Чорны.
вы́піс, ‑а, м.
Разм. Тое, што выпісана адкуль‑н., выпіска; вытрымка, цытата. Метрычны выпіс.
вы́пісаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпісаць.
вы́пісацца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Выбыць са спісаў, са складу чаго‑н. Выпісацца з дамавой кнігі. □ Больш трох тыдняў прайшло, пакуль Якаву дазволілі выпісацца з бальніцы. Кулакоўскі.
вы́пісаць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.
1. Спісаць адкуль‑н. Выпісаць цытату.
2. Зрабіць заказ у пісьмовай форме на выдачу, высылку чаго‑н. Выпісаць кнігу з кнігасховішча. Выпісаць газету. // Вызваць пісьмом, тэлеграмай і пад. каго‑н. Пан Вальвацкі зрабіў так, як рабіў не адзін пан, заводзячы культурную гаспадарку: ён выпісаў немца спецыяліста. Крапіва.
3. Выключыць са спісаў, са складу чаго‑н. Выпісаць хворага з бальніцы.
4. Напісаць для каго‑н. дакумент. Выпісаць ордэр, чэк, пропуск, квіток.
5. Кніжн. Старанна апісаць сродкамі мовы, стварыць што‑н. філіграннае; намаляваць. Выпісаць вобразы дзеючых асоб. Выпісаць узор.
6. Разм. Зрасходаваць пісаннем. Выпісаць чарніла з аўтаручкі.
выпі́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпісваць — выпісаць.
выпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпісацца.
2. Зал. да выпісваць.
выпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпісаць.