Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымо́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымошчваць — вымасціць.

вымо́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вымошчваць.

вымо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымасціць.

вы́мпел, ‑а, м.

1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.

[Гал. wimpel.]

вы́мудраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымудраваць.

вы́мудраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Выдумаць, прыдумаць што‑н. Але неўзабаве Валодзя вымудраваў новую штуку. Якімовіч.

вымудро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымудраваць.

вы́мудры, ‑аў; адз. няма.

Разм. Выдумкі; хітрыкі. Здатны на вымудры.

вы́мудрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Тое, што і вымудраваць.

вы́мураваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымураваць.