Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымыць.

вы́мысел, ‑слу, м.

Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем. Казачны вымысел. Аўтарскі вымысел. □ Працуючы з маладымі аўтарамі, трэба ставіць перад імі пытанне фантазіі, мастацкага вымыслу. Чорны. Хочаш узлятаць — мацней апірайся на зямлю. Толькі не дазваляй ёй спутваць крылле вымыслу. Лужанін. // Тое, што супярэчыць рэчаіснасць выдумка; хлусня. Вымысел варожых элементаў.

вы́мыты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымыць.

вы́мыцца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.

Змыць з сябе пыл, бруд; памыцца. Вымыцца ў лазні.

вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.

2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.

вы́мя, ‑мя, ‑мю, ‑мя, ‑мем, ‑мі; мн. вымі, ‑мяў, ‑мям, ‑мі, ‑мямі, ‑мях; н.

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў млекакормячых жывёл, у якім утвараецца малако. Як заўсёды, каровы неслі свае цяжкія, налітыя малаком, вымі, рыкалі каля двароў. Шамякін.

вымяжо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вымежавацца.

2. Зал. да вымяжоўваць.

вымяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымежаваць.

вымяра́льнік, ‑а, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

вымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вымярэння. Вымяральная лінейка. Вымяральны інструмент. Вымяральная апаратура.