Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дася́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дасягальны.

дасяка́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дасякаць.

дасяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дасячы.

дасячы́ і дасе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. дасек, ‑ла; заг. дасячы; зак., што.

Скончыць сячы, рассякаць што‑н.; давесці ссяканне чаго‑н. да якой‑н. мяжы. Дасячы дровы. Дасячы дрэва да сярэдзіны.

да́та, ‑ы, ДМ даце, ж.

Дакладны каляндарны час якой‑н. падзеі, здарэння. У новым Зацішку спяваюць дзяўчаты, Калгас адзначае прыкметную дату. Хведаровіч. // Памета на дакуменце, пісьме і пад. пра час (год, месяц, чысло) яго напісання. Паставіўшы подпіс і дату, Алік прачытаў напісанае ўсё з пачатку. Кулакоўскі. Собіч запісаў дату і суму ў сваю кантрольную картку. Скрыган.

[Фр. date.]

датава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. датаваць.

датава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад датаваць.

2. у знач. прым. З пастаўленай датай. Датаваны твор.

датава́цца, ‑туецца; незак.

1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт. Арабей.

2. Зал. да датаваць.

датава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Абазначыць (абазначаць) дату на чым‑н. Максім Танк любіць датаваць свае творы; амаль што пад кожным вершам стаіць дзень яго напісання. Бярозкін. // Вызначыць (вызначаць) час, калі адбылася якая‑н. падзея. Датаваць з’яўленне рукапіснага помніка.

датанцава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Разм.

1. Пратанцаваць да якога‑н. часу. Датанцаваліся да самай раніцы.

2. Многа танцуючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.