вымуро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымуроўваць.
вымуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымураваць.
вы́мусіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго і з інф.
Прымусіць зрабіць, выканаць што‑н. [Гарасім:] — Цара вымусілі адрачыся ад прастола рабочыя і салдаты. Якімовіч.
вы́мучаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымучыць.
2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку цяжкіх намаганняў. Вымучаная згода.
3. у знач. прым. Разм. Знясілены, змучаны. Хвіліна спатрэбілася на тое, каб вывесці з аглабель вымучанага каня і ўвагнаць у хлеў. Чорны.
выму́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымучваць — вымучыць.
выму́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымучваць.
выму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымучыць.
вы́мучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі патрабаваннямі, просьбамі. Вымучыць згоду.
2. Стварыць, зрабіць, выказаць што‑н. з вялікімі намаганнямі. Вымучыць верш, усмешку, слова.
3. Знясіліць; змардаваць. [Крысціне] смяртэльна надакучылі і дарэшты вымучылі яе ўсе бязмэтныя пошукі. Васілевіч.
вы́мушана, прысл.
Не па сваёй волі, ахвоце; з-за неабходнасці. Вымушана ўсміхнуцца.
вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымусіць.
2. у знач. прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Колас.