выме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымесіць.
выме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымешаць.
выміра́нне, ‑я, н.
Дзеянне, працэс паводле знач. дзеясл. выміраць — вымерці.
вы́мкнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Выставіцца, імкліва вырвацца наперад. А Ярына тым часам вымкнулася наперад і ледзь не грымнулася ў снег. Бажко.
вы́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Імкліва вырвацца адкуль‑н. Першыя думкі вольнай мінуткі Птушкамі вымкнуць на свет гэты белы. Купала.
вымо́ва, ‑ы, ж.
Адміністрацыйнае дысцыплінарнае спагнанне за адмоўныя ўчынкі, дрэнныя адносіны да працы. Аб’явіць, даць, заслужыць вымову. Суровая вымова. Вымова з апошнім папярэджаннем.
вымо́іна, ‑ы, ж.
Месца на зямлі, вымытае бягучай вадой. Дарога рудая, гліністая, ідзе на ўздым, раўчукі нарабілі на ёй глыбокія вымоіны. Навуменка. Лугавая шырокая сцежка пятляла між кустоў вербалозу і вясенніх паводкавых вымоін. Хомчанка.
вымо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымольваць — вымаліць.
вымо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымольваць.
вымо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымаліць.