Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выме́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вымерваць.

выме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымераць.

вы́мерзлы, ‑ая, ‑ае.

Які загінуў ад марозу, вымерз. Стаяла.. [ігруша] голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі, з вымерзлым сям-там галінкамі. Лынькоў.

вы́мерзнуць, ‑не; зак.

1. Загінуць ад марозу, холаду. Рунь вымерзла. Сады вымерзлі.

2. Прамерзнуць, высахнуць на марозным паветры; ператварыцца ў лёд. Ручай вымерз да дна. □ Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла вешаць на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

вы́меркаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымеркаваць.

вы́меркаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Знайсці, сэканоміць шляхам дакладнага разліку; выгадаць, выкраіць. Вымеркаваць з бюджэту тысячу рублёў на рамонт. Вымеркаваць свабодную гадзіну. □ Ліпа са сваёй малою дачкою ехала з поўдня, дзе яны адпачывалі ля мора, і ўсё ж вымеркавала, колькі дзён, каб заехаць у Жыцькава. Сіпакоў.

2. Выбраць зручны момант. [Стафанковіч:] — Выбачайце, але калі я вас магу застаць дома? [Люба:] — Я сама не ведаю. — Калі так, то я ўжо як-небудзь вымеркую. Чорны.

3. У адпаведнасці з абставінамі ўлічыць усё неабходнае для ажыццяўлення якой‑н. мэты; правільна разлічыць. Як толькі сагнала з палёў снег, пан Зыгмусь сам зрабіў агляд зямлі, каб загадзя вымеркаваць, дзе што засеяць. Колас. [Павел Іванавіч:] — Вымеркуем так, што ў дні заняткаў у цябе будуць меншыя рэйсы. Кулакоўскі.

вы́мерлы, ‑ая, ‑ае.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.). Момант — вымерлая жывёліна. // Які знік, перавёўся (пра расліны).

выме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вымернага.

выме́рнік, ‑а, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём ці якасць работы.

выме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які можа быць вымераны. Вымерная велічыня.

2. Які служыць для вымярэння, вымяральны. Вымерная рулетка.