Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінхранізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінхранізацыі; служыць для сінхранізацыі. Сінхранізацыйная камера.

сінхраніза́цыя, ‑і, ж.

Прывядзенне да сінхранізму дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў, якія перыядычна змяняюцца. Сінхранізацыя гуку і адлюстравання ў гукавым кіно.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы.]

сінхрані́зм, ‑у, м.

Кніжн. Дакладнае супадзенне ў часе дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў; адначасовасць.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы.]

сінхрані́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сінхранічнага. Сінхранічнасць з’яў.

сінхрані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца сінхранізмам; які сведчыць аб сінхранізме чаго‑н. Сінхранічныя табліцы. Сінхранічны метад у мовазнаўстве.

2. Тое, што і сінхронны.

сінхрані́я, ‑і, ж.

1. Кніжн. Тое, што і сінхранізм.

2. У мовазнаўстве — суіснаванне і ўзаемазалежнасць элементаў мовы ў які‑н. перыяд яе гісторыі; проціл. дыяхранія.

сінхратро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова (элек)трон.]

сінхрафазатро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова фазатрон.]

сінхрацыклатро́н, ‑а, м.

Тое, што і фазатрон.

сінхро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сінхроннага. Сінхроннасць дзеянняў.